МІЖНАРОДНЫ АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЕКТ


ДАЛЯГЛЯДЫ: ГІСТОРЫЯ ДЛЯ БУДУЧЫНІ

Падчас праекта (В.Краўчанка, І.Ханіка)
Падчас праекта (В.Краўчанка, І.Ханіка)

Прэзэнтацыя кнігі «ІСТОТНАЕ» Ірыс Ханікі (Берлін, Германія)

 

Пераклад з нямецкай мовы і куратар праекта

ІРЫНА ГЕРАСІМОВІЧ

 

Двухмоўнае чытанне:

па-нямецку - ІРЫС ХАНІКА

па-беларуску - ВІТАЛЬ КРАЎЧАНКА

 


У рамане «Істотнае», які атрымаў прэмію Еўрапейскага саюза і прэмію «Літаратур Норд» за 2011 год, Ірыс Ханіка паказвае, як злачынствы нацысцкага часу да сённяшняга дня трымаюць нас у сваіх кіпцюрах і да якога абсурду можа давесці прафесіяналізацыя гістарычнай памяці.

Ірыс Ханіка нарадзілася ў 1962 годзе ў Вюрцбургу, з 1979 года жыве ў Берліне. Яна была штатнай супрацоўніцай берлінскай газеты «ФАЦ» і вяла хроніку ў газеце «Меркур». У 2006 годзе Ірыс Ханіка была ўзнагароджана Прэміяй Ханса Фалады.

АРГАНІЗАТАР ПРАЕКТА:
Інстытут імя Гётэ ў Мінску