БІЯГРАФІЯ


ВІТАЛЬ КРАЎЧАНКА

Тэатральны рэжысёр, педагог, член Беларускай гільдыі акцёраў кіно, у мінулым — акцёр, радыёжурналіст.

 

Нарадзіўся 30 красавіка 1984 года ў г.п. Лоеў Гомельскай вобласці (Беларусь).

 

У 2006 годзе скончыў акцёрскае аддзяленне  Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў  (творчая майстэрня народнага артыста Беларусі, прафесара Валерыя Раеўскага і заслужанага артыста РБ, прафесара Фамы Варанецкага).

 

У 2009 годзе скончыў курсы павышэння кваліфікацыі на тэму «Культура i тэхніка мовы радыёжурналіста ў эфiры» на базе Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

 

У 2016 годзе скончыў рэжысёрскае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня заслужанага дзеяча мастацтваў РБ, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі РБ, прафесара Мікалая Пінігіна). 

 

З 2005 па 2011 гг. працаваў акцёрам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага.

 

У 2011-2012 гг. — акцёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.

 

Супрацоўнічаў з незалежным KorniagTheatre і Тэатральным праектам Кацярыны Агароднікавай.

  

З 2008 года супрацоўнічаў з рознымі радыёстанцыямі г. Мінска ў якасці рэдактара, аўтара і вядучага праграм («Рокс», «Радыюс-FM», «NETradio», Радыё «Мінск», 1 канал Беларускага радыё, Радыё «Беларусь»).

 

З 2013 па 2019 гг. — рэдактар, аўтар і вядучы праграм на Радыё «Сталіца».

 

З 2019 г. — выкладчык майстэрства акцёра ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня заслужанага артыста РБ, прафесара Уладзіміра Мішчанчука).

 

У 2019-2020 гг. — рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

 

З лютага 2021 г. па люты 2022 г. — мастацкі кіраўнік Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра.

 

Выкладчык майстэрства актёра ў Школе акцёрскага майстэрства «ArtReflexia» і Міжнароднай школе прафесій.

 

Удзельнік шматлікіх міжнародных літаратурных і драматургічных лабараторый.

 

Намінант Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі-2018.

 

Сярод рэжысёрскіх прац:

  • «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» Сяргея Пясецкага ў Тэатры-студыі імя Еўсцігнея Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня заслужанага дзеяча мастацтваў РБ Мікалая Пінігіна);
  • «Войцэк» Георга Бюхнера ў Тэатры-студыі імя Еўсцігнея Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня заслужанага дзеяча мастацтваў РБ Мікалая Пінігіна);
  • «Браты і Ліза» Аляксея Казанцава ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры;
  • «Шчасце ёсць!» паводле п'есы Алехандра Касоны «І паміраючы дрэвы стаяць» у мінскім Сучасным мастацкім тэатры (СХТ);
  • «Метад» паводле п'есы  Жордзі Гальсерана «Метад Гранхольма» ў Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры;
  • «Метад Гранхольма» Жордзі Гальсерана ў мінскім Альфа-Тэатры;
  • «Каралева прыгажосці» Марціна МакДонаха (Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр);
  • «Вешальнікі» («Hangmen») Марціна МакДонаха ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы;
  • «Ціха тут на досвітках» Барыса Васільева ў Тэатры-студыі імя Еўсцігнея Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня заслужанага артыста РБ Уладзіміра Мішчанчука);
  • «Вырадак» («Урод») Марыюса фон Маенбурга (Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр);
  • «Дзядзька Ваня» Антона Чэхава (Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр);
  • «Тата» Фларыяна Зэлера (Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр);
  • «Ціха тут на досвітках...» паводле аповесці Барыса Васільева «А зори здесь тихие...» (Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр);
  • «Танга матылька» паводле п'есы Альда Нікалаі «Матылёк... Матылёк...» (Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр);
  • «Гульні за заднім двары» Эдны Мазіі ў Тэатры-студыі імя Еўсцігнея Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня заслужанага артыста РБ Уладзіміра Мішчанчука);
  • «Дом Бернарды Альбы» Федэрыка Гарсіі Лоркі (Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр);
  • «Ціха тут на досвітках...» паводле аповесці Барыса Васільева «А зори здесь тихие...» (Вучэбны тэатр-студыя імя Еўсцігнея Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў).

 

Спектакль «Метад» (Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр) — лаўрэат V Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія Беларусі-2018» у намінацыі «Найлепшы спектакль тэатра драмы малой формы».

 

Спектакль «Каралева прыгажосці» (Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр) адзначаны прызам у намінацыі «Найлепшы жаночы акцёрскі дуэт» (лаўрэаты — Валерыя Лагута і Галіна Анчышкіна) XV Міжнароднага тэатральнага фестывалю жаночай творчасці імя Марыі Занькавецкай-2019 (г. Нежын, Украіна), а таксама прызам у намінацыі «Найлепшая жоночая роля» (лаўрэаты — Валерыя Лагута і Галіна Анчышкіна) XIV Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва «Славянскія тэатральныя сустрэчы-2019» (г. Гомель, Беларусь).

 

Спектакль «Вырадак» (Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр) — пераможца ў намінацыі «Найлепшы тэатральны праект па сацыяльнай праблеме» VII Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Смаленскі каўчэг-2020» (г. Смаленск, Расія), а артыстка Галіна Анчышкіна стала лаўрэатам у намінацыі «За выканальніцкае майстэрства» за ролю Шэфлера.