LESEBÜHNE.CH (ЛІТАРАТУРНЫЯ ПАДМОСТКІ)


Удзельнікі праекта:

ФРАНЦ ХОЛЕР

АНДРЭАС НЭЗЭР

ШТЭФАНІ ГРОБ

ГЕРХАРД МАЙСТЭР

 

Пераклад з нямецкай мовы

ІРЫНА ГЕРАСІМОВІЧ


Прэзентацыя тэксту па-беларуску

ВІТАЛЬ КРАЎЧАНКА


У межах праекта «LESEBÜHNE.CH» Інстытут імя Гётэ ў Мінску пры падтрымцы швейцарскага культурнага фонду «ProHelvetia» даюць магчымасць пазнаёміцца з актуальнымі тэмамі і тэндэнцыямі нямецкамоўнай літаратурнай сцэны Швейцарыі.

Франц Холер, Андрэас Нэзэр, Штэфані Гроб і Герхард Майстэр прадстаўляюць беларускай публіцы свае творы і тым самым розныя літаратурныя формы, ад рамана да малой прозы і выступы ў жанры spoken word (прамоўлены тэкст). Франц Холер, які набыў вядомасць дзякуючы сваім незвычайным гумарыстычным гісторыям і гульням з мовай, падчас чытання запрашае нас у падарожжа па сваіх тэкстах розных перыядаў. Валодаючы неверагодна вострым поглядам на дэталі, што насцярожваюць, ён расказвае пра крохкасць і трагікамічнасць нашай штодзённасци, не пакідаючы па-за ўвагай яе паэтычнасць.

Далей слова ў гэтым літаратурным марафоне бярэ Андрэас Нэзэр. Ён чытае ўрыўкі са свайго найноўшага «Лётаць, пакуль не пойдзе снег», які захапляльна, жыва і паэтычна апісвае напружанне, што ўзнікае між выпадкам і лёсам, між абсэсіяй і свабодай. Акрамя таго, Андрэас Нэзэр прадстаўляе вершы і гісторыі на швейцарскім дыялекце.

Дыялект гучыць і падчас літаратурнага перформанса Штэфані Гроб, якая выступае на розных сцэнах Швейцарыі ў жанры spoken word. Яе тэксты на палітычныя ды сацыяльныя тэмы арыентаваныя на прамоўленае слова, вельмі музыкальныя, часткова рытмізаваныя. Тэксты гучаць не толькі на нямецкай мове ў выкананні аўтаркі, але і па-беларуску ў выкананні акцёра Віталя Краўчанкі.

Драматург Герхард Майстэр прадстаўляе свае п’есы, за якія ён атрымаў шматлікія ўзнагароды, і ў размове дазваляе гледачам зазірнуць за кулісы і даведацца пра тое, як ствараюцца тэатральныя тэксты.

Імпрэзы ў межах праекта «LESEBÜHNE.CH» праходзяць у Мінску, Баранавічах і Магілёве.

 


АРГАНІЗАТАРЫ ПРАЕКТА:
Інстытут імя Гётэ ў Мінску
пры падтрымцы швейцарскага культурнага фонду «ProHelvetia»