Сучасны Мастацкі Тэатр / СХТ (г. Мінск)


Алехандра Касона

ШЧАСЦЕ ЁСЦЬ!

Меладрама паводле п'есы «І паміраючы дрэвы стаяць»

ПРЭМ'ЕРА: 30.04.2017

Апошні паказ: 2019

 

Працягласць: 120 хв.

з адным антрактам



Рэжысёр-пастаноўшчык і аўтар сцэнічнай рэдакцыі

ВІТАЛЬ КРАЎЧАНКА

 

Мастак

ІРЫНА АБЫЧНЕНКА

 

Касцюмы

ЖАНА ЧАХОЎСКАЯ

ІРЫНА САНЬКО

 

Музычнае афармленне

ВІТАЛЬ КРАЎЧАНКА

 

Мастак па святле

АЛЯКСАНДР ГАРЦУЕЎ

 

Асістэнт рэжысёра

ДАР'Я АНДРЭЕВА

 

Святло

ВЕРАНІКА КІСЛЯК

 

Гук

ЛАРЫСА ГАЛЯПІНА

ЯНА ГАЖАВА

 

Прадзюсар

УЛАДЗІМІР УШАКОЎ



Свет здзяйснення жаданняў — гэта чароўны свет, дзе можа адбыцца ўсё, што заўгодна, трэба толькі захацець. Гераіня спектакля сеньёра Эўхения Бальбоа, адзінае жаданне якой — убачыць даўно зніклага любімага ўнука. Каб вярнуць сэнс існавання сваёй жонцы, сеньёр Фернанда Бальбоа ідзе на авантуру... Кранальныя і вясёлыя сітуацыі, пакладзеныя ў аснову п'есы «І паміраючы дрэвы стаяць» аднаго з выбітных еўрапейскіх драматургаў XX стагоддзя Алехандра Касоны даюць падставу для роздуму пра каштоўнасць сямейнага шчасця. Для кожнага з герояў гэтая гісторыя становіцца праверкай на высакароднасць альбо амаральнасць на шляху да набыцця шчасця. Кранальная гісторыя адрасаваная ўсім неабыякавым людзям, хто  ўспрымае меладраматычны сюжэт, добры тонкі гумар і пранізлівую акцёрскую ігру. 


РОЛІ ВЫКОНВАЛІ:


Сеньёра Эўхенія Бальбоа (Бабуля)

народная артыстка Беларусі

БЭЛА МАСУМЯН

 

Сеньёр Фернанда Бальбоа (Дзядуля)

УЛАДЗІМІР УШАКОЎ

 

Ізабэла

ВІЯЛЕТА САРВІРАВА

 

Маўрысьё

СЯРГЕЙ САВЯНКОЎ

 

Хенавева

ІРЫНА СКАРАБАГАТАВА

 

Чужы

ВАДЗІМ ГАЙДУКОЎСКІ