ШВЕЙЦАРСКІЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ (Г. МІНСК І Г. БАРАНАВІЧЫ)


СВЯТА НЯМЕЦКАЙ МОВЫ

Падчас праекта (В.Краўчанка, Е.Нільзан)
Падчас праекта (В.Краўчанка, Е.Нільзан)

Двухмоўныя чытанні

«УСЁ БУДЗЕ ТАК, ЯК НЕ ХОЧА НІХТО»

з удзелам аўтара Енса Нільзэна (Швейцарыя) і Віталя Краўчанкі (Беларусь)

 

Пераклад з нямецкай мовы і куратар праекта

ІРЫНА ГЕРАСІМОВІЧ


Рэжысёр

ВІТАЛЬ КРАЎЧАНКА

 


Аўтар у сваіх літаратурных перформансах нібыта хоча ашукаць час. Жыў-быў адзін чалавек…, пабачыў у тэатры жанчыну і згубіў не толькі галаву, але і ўсе астатнія часткі цела. Дзяўчынка, у цела якой цені дарослых зашываюць ежу, стол, пакой ды іншыя рэчы, – у гэтых незвычайных камічных, сюрэалістычных і нават часам абсурдных гісторыях адлюстроўваецца наша рэальнае жыццё, узаемадзеянне чалавека са светам, яго пачуцці, жаданні і пошукі…

Енс Нільзэн нарадзіўся ў швейцарскім Араў. У літаратуру прыйшоў праз акторства. Акрамя літаратуры, займаецца сольнымі праектамі і праграмамі на швайцарскім радыё.

АРГАНІЗАТАРЫ ПРАЕКТА:
Інстытут імя Гётэ ў Мінску,
Швейцарскі культурны фонд «ProHelvetia»