ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ ІМЯ ЕЖЫ ГЕДРОЙЦА


Цырымонія ўшанавання пераможцаў.

Прэзентацыя твораў:

Уладзіслаў Ахроменка «Тэорыя змовы»,

Альгерд Бахарэвіч «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча”,

Павал Касцюкевіч «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту»,

Артур Клінаў «Шалом: ваенны раман»,

Аляксандар Лукашук «След матылька. Освальд у Мінску»,

Андрэй Федарэнка «Мяжа».

Мадэратар цырымоніі ўшанавання

АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ

 

Рэжысёр прэзентацыі

ТАЦЦЯНА АРЦІМОВІЧ

 

Акцёры:
ВІТАЛЬ КРАЎЧАНКА,

ПАВЕЛ ХАРЛАНЧУК,

ВАЛЯНЦІНА ГАРЦУЕВА,

АЛЯКСАНДР МАЛЧАНАЎ.


Журы:

УЛАДЗІМІР АРЛОЎ (пісьменнік),

ВАЛЯНЦІН АКУДОВІЧ (філосаф),

ЛЮДМІЛА РУБЛЕЎСКАЯ (крытык),

МАРГАРЫТА АЛЯШКЕВІЧ (крытык),

АДАМ ПАМОРСКІ (перакладчык і старшыня Польскага ПЭН-клубу),

ПЁТР КАЗАКЕВІЧ (дырэктар Польскага інстытуту ў Мінску),

ЛЕШАК ШАРЭПКА (ганаровы старшыня журы; пасол Польшчы ў Беларусі).


Усталявалі новую літаратурную прэмію Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Арганізатары кажуць, што гэтая ўзнагарода мае на мэце паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры; папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы, падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень.

Літаратурная прэмія Гедройца прысуджаецца за найлепшую кнігу, якая была выдадзена (у папяровым або электронным варыянтах) у 2011 годзе на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі (журы прэміі пакідае за сабой права вызначаць жанр твораў у спрэчных выпадках).

Імя Ежы Гедройца (Jerzy Giedroyc 1906 — 2000) абранае для новай прэміі з мэтай ушанавання памяці публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыжскага польскамоўнага грамадска-палітычнага часопісу «Kultura».

Ежы Гедройц нарадзіўся ў 1906 годзе ў Мінску і ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх стасункаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой і Украінай.

 


АРГАНІЗАТАРЫ ПРАЕКТА:
Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, 
Польскі Інстытут у Мінску, 
Саюз беларускіх пісьменнікаў, 
Беларускі ПЭН-цэнтр.