АДКРЫЦЦЁ МІЖНАРОДНАЙ ВЫСТАВЫ


НА ЗАХАДЗЕ АД УСХОДУ

Speak-пэрфоманс на падставе тэкстаў «Голдзін і Сеннебай»

 

Рэжысёр speak-пэрфомансу

ТАЦЦЯНА АРЦІМОВІЧ

 

Акцёр

ВІТАЛЬ КРАЎЧАНКА

 

Мастакi:

Голдзiн і Сеннебай / Goldin & Senneby (SE)

Aнэ Х’ёрт Гуту / Ane Hjort Guttu (NO)

Асака Івама / Asako Iwama (J/DE)

Аляксандр Камароў / Aleksander Komarov (BY/D)

Андрэй Лянкевiч / Andrei Liankevich (BY)

Марына Напрушкiна / Marina Naprushkina (BY/D)

Сяргей Шабохiн / Sergey Shabohin (BY)

Юра Шуст / Jura Shust (BY).

 

КУРАТАРЫ ПРАЕКТУ:

Лена Прэнц і Цэнтр вывучэння мастацтва пры Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

 

З пункту погляду геаграфii Еўропа з’яўляецца невялiкiм заходнiм прыдаткам еўразiйскага матэрыка, што прасцiраецца памiж Уралам і Атлантыкай, i ў прыблiзным цэнтры якога знаходзiцца Беларусь. Гiстрычна з Еўропай звязваюць значна болей: iдэi свабоды, дэмакратыi, правоў чалавека, дух асветы i парадак, пабудаваны паводле запаведзяў рацыянальнага розуму. Але менавiта ў эпоху Асветы сфармаваўся i iдэалагiчны падзел кантынента на Заходнюю Еўропу, што стаіць на чале цывілізацыі, i на больш адсталую Усходнюю Еўропу. Такое ацэначнае меркаванне, якім на Захадзе карысталіся, каб занізіць вартасць Усходу, шматкроць пераймалася і самой Усходняй Еўропай – як несупынная скарга на ўласныя i iдэалiзацыя заходнiх варункаў.

Што i хто належыць да Еўропы, хто гэта вырашае? Ці застаецца Еўропа і па сённяшні дзень пэўным ідэалам? Якую вартасць маюць еўрапейскія каштоўнасці? Ці не ёсць Еўропа найперш эканамічнай уніяй? I якое значэнне мае культура ў такой супольнасці? У часы глабалізацыі i пад цiскам эканамiчнага крызiсу гэтыя пытаннi ўсе болей выходзяць выходзяць па-за межы палітыкі ды навукі ў грамадскасць – i знаходзяць сваё адлюстраванне ў працах мастакоў. Так адначасова перамяшчаецца i фокус разгляду падобных пытанняў. Мастацтва звяртаецца да еўрапейскiх рэалiй, якiя не проста прывесцi ў адпаведнасць з гучным пафасам еўрапейскага адзінства і салiдарнасцi.

 

НА ЗАХАДЗЕ АД УСХОДУ – другая выстава ў рамках транснацыянальнага мастацкага праекта Europe (to the power of) n.

 

Партнёрамi Europe (to the power of) n з’яўляюцца:

Мастацкі музей, Лодзь;

Куратарская праграма па сучаснаму мастацтву / Каралеўскі каледж мастацтваў у Лондане;

Мастацкі цэнтр Хені Онстада, Ховікоден / Осла.

 

Партнёры-удзельнікі:

Цэнтр вывучэння сучаснага мастацтва / Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, Вільнюс;

інтэрнэт-часопіс «Новая Еўропа», Мінск;

галерэя Ў, Мінск;

SALT, Стамбул;

Музей сучаснага мастацтва, Ваяводзіна, Нові-Сад;

Галерэя Св. Лукаса, Брусэль;

Тайбэй Цэнтр сучаснага мастацтва, Тайбэй;

Творчая прастора Вітамін, Пекін / Гуанчжоў;

Музей Сан Тэльма і Упраўленне культурнай сталіцы Еўропы 2012 года, Даностыя - Сан-Себасцьян.