АЎТАРСКІЯ ЧЫТАННІ МІХАЭЛЯ КУМПФМЮЛЕРА


Падчас праекта (В.Краўчанка, І.Герасімовіч, М.Кумпфмюлер) // (с) Goethe-Institut Minsk  Фота: А.Назарчук )
Падчас праекта (В.Краўчанка, І.Герасімовіч, М.Кумпфмюлер) // (с) Goethe-Institut Minsk Фота: А.Назарчук )

Прэзентацыя кнігі Міхаэля Кумпфмюлера

«СМАК ЖЫЦЦЯ» («DIE HERRLICHKEIT DES LEBENS»)

Пераклад з нямецкай мовы і мадэратар чытання

ІРЫНА ГЕРАСІМОВІЧ

 

Двухмоўнае чытанне:

па-нямецку - МІХАЭЛЬ КУМПФМЮЛЕР

па-беларуску - ВІТАЛЬ КРАЎЧАНКА


Міхаэль Кумпфмюлер нарадзіўся ў 1961 годзе, жыве ў Берліне. У 2001 годзе быў выдадзены яго паспяховы дэбютны раман «Уцёкі Гампеля», у 2003 годзе – раман «Смага». Яго найноўшы раман «Смак жыцця» ўбачыў свет ў 2011 годзе і быў пазітыўна ўспрыняты крытыкамі. Кніга распавядае пра апошні год жыцця Франца Кафкі і вялікае каханне да Доры Дыямант, якое яшчэ раз падарыла яму шчасцлівыя спадзяванні. Вытанчана і дакладна Міхаэль Кумпфмюллер стварае партрэт маладога кахання, якое не мае шанцаў на будучыню.

 


АРГАНІЗАТАР ПРАЕКТА:
Інстытут імя Гётэ ў Мінску