Затрымка глядацкага дыхання

«Ве­ша­ль­ні­кі» Мар­ці­на Мак­До­на­ха ў На­цы­яна­ль­ным тэ­атры імя Янкі Купалы.

Рэ­жы­сёр Ві­таль Краў­чан­ка ства­рыў свой ва­ры­янт п’е­сы «Ве­ша­ль­ні­кі», на­пі­са­най у 2015 го­дзе і ўпер­шы­ню па­стаў­ленай у лон­дан­скім Royal Court Theatre, — а з Мак­До­на­хам, як вя­до­ма, мож­на зна­ёміц­ца што праз тэ­атр, што праз кі­не­ма­тог­раф. Мар­цін Мак­До­нах на­пі­саў сцэ­нар, зрэ­жы­са­ваў і спра­дзю­са­ваў «Тры біл­бор­ды на мя­жы Эбін­га, Мі­су­ры», які атры­маў ча­ты­ры «За­ла­тыя гло­бу­сы». І ме­на­ві­та гэ­тая пра­ца, да­сяж­ная ў на­шай пра­сто­ры, да­зва­ляе ўба­чыць тое, як аўтар адчу­вае свой тэкст — па ства­рэн­ні анту­ра­жу, пад­бо­ры акцё­раў.

Міхаіл Світа (Джэймс Хэнэсі). Фота Таццяны Матусевіч
Міхаіл Світа (Джэймс Хэнэсі). Фота Таццяны Матусевіч

Творца атрымаў «Оскар» у 2004 годзе за «Шасцізараднік» як за лепшы кароткаметражны гульнявы фільм. З яго ж апошніх папулярных кінематаграфічных прац  — «Сем псіхапатаў» і «Залегчы на дно ў Бруге». І ўжо ў 2018-м ён напісаў «Вельмі-вельмі-вельмі цёмную матэрыю», якая яшчэ не дабралася да нашамоўнай прасторы, але ў назве адлюстравана частка аўтарскай эстэтыкі, таму і яе хочацца згадаць. І калі вы знаёмыя з якімі-небудзь узорамі творчасці рэжысёра і сцэнарыста, дык можна ўявіць належны ўзровень спалучэння камедыі, жорсткасці і чорнага гумару, натуральнасці і звышнатуральнасці. Марцін МакДонах — чорная магія ХХІ стагоддзя. Чатыры ягоныя п’есы адначасова трапілі ў рэпертуар Нацыянальнага Каралеўскага Тэатра ў Лондане. Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы зрабіў вытанчаны рэверанс: на афішы — толькі ногі у паветры. Без падрабязнасцяў гвалту. Блізкасць ірландскай і беларускай літаратур ужо адзначана ў нашай інтэлектуальнай прасторы. Літаратурныя творы добра перакладаюцца, робяцца блізкімі і зразумелымі ў абодвух кантэкстах — як тэматычна, так і стылістычна. На сцэне Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін стварыў спектакль «Translations» паводле п’есы ірландскага драматурга Браяна Фрыла, а «Самотны Захад» Марціна МакДонаха з’явіўся на Камернай сцэне ў рэжысуры Паўла Харланчука-Южакова. Віталь Краўчанка таксама ўжо працаваў з тэкстамі Марціна МакДонаха  — «Каралева прыгажосці» ўвайшла ў рэпертуар Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра. Так што «Вешальнікі» працягваюць гісторыю ірландскай драматургіі на беларускай сцэне, у Купалаўскім тэатры і ў творчасці асобна ўзятага рэжысёра. 1965-ы — год скасавання смяротнага пакарання, дзеянне спектакля прыпадае менавіта на гэты час. Вешальнікі, якія адышлі ад спраў, працуюць ва ўласных ядальнях-пітэльнях і падаюць піва заўсёднікам. Гары Уэйд (рабіў вешальнікам ажно да скасавання працэдуры) трымае невялікі паб на поўначы Англіі. Ён далёка не першы і не адзінкавы ў сваёй прафесіі, але ягоны знакаміты настаўнік, прыкладам, адышоў ад спраў куды раней. А як жыць пасля таго, як сканала справа твайго жыцця? Што рабіць, пакуль грамадства яе пераасэнсоўвае? Як да гэтага ставіцца? Менавіта такія пытанні ўздымае ў спектаклі рэжысёр, пакідаючы на другім плане процьму іншых.

Дзмітрый Тумас (Камендант турмы), Сяргей Чуб (Сід Армфілд, памочнік Гары), Ігар Дзянісаў (Гары Уэйд, вешальнік), Павел Астравух (Доктар). Фота Таццяны Матусевіч
Дзмітрый Тумас (Камендант турмы), Сяргей Чуб (Сід Армфілд, памочнік Гары), Ігар Дзянісаў (Гары Уэйд, вешальнік), Павел Астравух (Доктар). Фота Таццяны Матусевіч

Віталь Краўчанка — пастаноўшчык «Метаду» паводле п’есы іспанскага драматурга Жорзі Гальсерана «Метад Гранхольма». Гэты псіхалагічны трылер зрабіўся пераможцам Нацыянальнай тэатральнай прэміі  — 2018  у намінацыі «Лепшы спектакль драмы малой формы». Яшчэ ў рабоце «Браты і Ліза» прадметам доследу рэжысёр абраў не грамадства, а псіхіку чалавека. У спектаклі «Метад» ён развіў гэты кірунак, імкнучыся заглыбіцца ў даследаванне асобаў, іх стасункаў, паводзінаў, учынкаў. Але ў той самы час «Метад» — вельмі глядацкі сцэнічны твор, разлічаны на масавую аўдыторыю. Адметнае спалучэнне для Віталя Краўчанкі — псіхалагічны экшн.

 

Пераклад п’есы МакДонаха зрабіла Марыя Пушкіна, якая працавала таксама з тэкстамі «Рэвізора» для Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы і «Палявання на сябе» для Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. У яе перакладзе практычна абышлося без лаянкі, але выявілася эпізадычная гульня, так бы мовіць, на памежжы слоў адметных, натуральных і так званых копій і калек, якімі ў арыгінальнай п’есе пазначана супрацьстаянне персанажаў на моўным узроўні дзякуючы дыялектам. І ўжо пераклад самой назвы як «Вешальнікі» вылучае закладзеную драматургам глыбіню (яе падкрэсліла і сцэнаграфія): у рускім перакладзе выкарыстана слова «палачи», у беларускай версіі, як бачым, няма «катаў». Віталь Краўчанка пазбягае залішніх рухаў на сцэне: яна статычная і герметычная. Вы трапляеце ў паб праз дзверы, яны за вамі шчыльна зачыняюцца і здаецца, што з гэтай замкнёнасці няма выйсця. Артыстаў, праўда, можна выпусціць праз тыя самыя дзверы, а можна... вынесці — паставіць чарговую сцэну «на паўзу» і апусціць на дадатковую платформу. Выйсце тэхнічна не залежыць ад волі персанажа. Да ўсяго спектакль візуальна закальцаваны кратамі; дзеянне за імі адбываецца на пачатку і пры канцы пастаноўкі. Для заглыблення ў адну тэму і распрацоўкі адной найважнейшай лініі рэжысёр ахвяраваў шматтэмнасцю драматурга, але кальцавая кампазіцыя пастаянна вяртае глядзельню да тэмы блізкасці вешальнікаў і шыбенікаў. Віталь Краўчанка перадусім вылучае ўнутраную «кухню» выканаўцаў волі правасуддзя, іх стаўленне да справы і тое, які адбітак тая накладае на іх асобы: размова на гэтую тэму часова замяняе гісторыю псіхалагічна вывераных стасункаў паміж героямі. Глядацкая ўвага адмыслова скіроўваецца на іх толькі пры канцы спектакля, калі на сцэне ўтворыцца трохкутнік з акцёраў старэйшага пакалення (Аляксандр Падабед/Ігар Сігоў, Ігар Дзянісаў, Зоя Белахвосцік/Юліяна Міхневіч), за якімі стаіць гісторыя ўзаемаадносін, што выклікаюць буру эмоцый і праяву сэнсаў, схаваных у тэксце. «Вешальнікі» апавядаюць пра ўнутранае жыццё персанажаў (як і папярэднія працы рэжысёра), што падкрэсліваецца сцэнаграфіяй Барыса Герлавана. На сцэне пануе замкнёнасць і сціснутасць, адзінае бачнае выйсце — вузкая шчыліна дзвярэй. Невялікая свабодная прастора акрэслена чырвоным аксамітам на падлозе, масіўным барам і крэсламі. Сцэнаграфія, нягледзячы на невялікую колькасць элементаў, выглядае масіўна: вырашэнне быццам бы ўцякло з іншага дзесяцігоддзя і апынулася ў 2019-м. Лаканічнасць, мінімалізм і функцыянальнасць сучаснага тэатра  — не пра гэтыя дыхтоўна абстаўленыя апартаменты з шыбеніцай. Тут багацце яркіх фарбаў, чыстай і акуратнай мэблі, якія ніяк не суадносяцца з нашым уяўленнем пра брытанскі правінцыйны паб 1965 года.

Іван Кушнярук (Джэймс Хэнэсі) і Крысціна Дробыш (Шырлі Уэйд, дачка Гары). Фота Таццяны Матусевіч
Іван Кушнярук (Джэймс Хэнэсі) і Крысціна Дробыш (Шырлі Уэйд, дачка Гары). Фота Таццяны Матусевіч

Сутыкненне звышнатуральнай чысціні і драматычнага кантэксту — адзін са спосабаў перадаць на сцэне стылістыку МакДонаха: адчай і боль праз прыгожыя, акуратныя дэкарацыі, дзе лямпы мацуюцца на вяроўках з шыбеніц. У спектаклі дзівіць стэрыльнасць  — і чысціня смерці ў тым ліку. Яна кантрастуе з жорсткім чорным гумарам МакДонаха, але не шакуе, як, верагодна, было задумана: павешанне на сцэне адбываецца на здзіўленне спакойна. Нікога не выварочвае ад жаху.

Ігар Пятроў (Біл, заўсёднік паба), Ігар Дзянісаў (Гары Уэйд, вешальнік), Дзмітрый Есяневіч (Чарлі, заўсёднік паба). Фота Таццяны Матусевіч
Ігар Пятроў (Біл, заўсёднік паба), Ігар Дзянісаў (Гары Уэйд, вешальнік), Дзмітрый Есяневіч (Чарлі, заўсёднік паба). Фота Таццяны Матусевіч

Рэ­жы­сёр ад­мо­віў­ся ад да­дат­ко­вай акту­алі­за­цыі спек­так­ля для бе­ла­рус­кіх рэ­алій і ме­на­ві­та та­му ў Бе­ла­ру­сі, дзе да гэ­та­га ча­су тэ­ма ад­ме­ны/да­зво­лу смя­рот­на­га па­ка­ран­ня акту­аль­ная, мы быц­цам бы вы­ву­ча­ем бры­тан­скія ідэ­алі­за­ва­ныя рэ­аліі ся­рэ­дзі­ны мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Сэн­сы і тэ­мы Мак­До­на­ха на­сто­ль­кі кан­цэн­тра­ва­ныя, што зда­ецца не­рэ­аль­ным ува­со­біць тэкст, дзе пра­ктыч­на кож­ная рэ­плі­ка да­дае но­вую па­ва­рот­ку і но­вую тэ­ма­тыч­ную ніт­ку: гэ­тае «прадзі­ва» ўрэш­це за­сы­пае так шчы­ль­на, ажно ня­ма як ды­хаць. Рэ­жы­сёр Ві­таль Краў­чан­ка не да­пус­ціў «за­трым­кі гля­дац­ка­га ды­хан­ня», бо яго і так пе­ра­хоп­лі­вае ад спа­лу­чэн­ня слоў «смя­рот­нае па­ка­ран­не». Але гэ­та ўжо мож­на стры­ваць. 

 

Святлана Курганава

«Мастацтва» №3 (432) (стар. 42-43)

Сакавік 2019 г.