ВІТАЛЬ КРАЎЧАНКА
Тэатральны рэжысёр, педагог, член Беларускай гільдыі акцёраў кіно, у мінулым — акцёр, радыёжурналіст.
Нарадзіўся 30 красавіка 1984 года ў г.п. Лоеў Гомельскай вобласці (Беларусь).
У 2006 годзе скончыў акцёрскае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня народнага артыста Беларусі, прафесара Валерыя Раеўскага і заслужанага артыста РБ, прафесара Фамы Варанецкага).
У 2009 годзе скончыў курсы павышэння кваліфікацыі на тэму «Культура i тэхніка мовы радыёжурналіста ў эфiры» на базе Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
У 2016 годзе скончыў рэжысёрскае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня заслужанага дзеяча мастацтваў РБ, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі РБ, прафесара Мікалая Пінігіна).
З 2005 па 2011 гг. працаваў акцёрам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага.
У 2011-2012 гг. — акцёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.
Супрацоўнічаў з незалежным KorniagTheatre і Тэатральным праектам Кацярыны Агароднікавай.
З 2008 года супрацоўнічаў з рознымі радыёстанцыямі г. Мінска ў якасці рэдактара, аўтара і вядучага праграм («Рокс», «Радыюс-FM», «NETradio», Радыё «Мінск», 1 канал Беларускага радыё, Радыё «Беларусь»).
З 2013 па 2019 гг. — рэдактар, аўтар і вядучы праграм на Радыё «Сталіца».
З 2019 г. — выкладчык майстэрства акцёра ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня заслужанага артыста РБ, прафесара Уладзіміра Мішчанчука).
У 2019-2020 гг. — рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
З лютага 2021 г. па люты 2022 г. — мастацкі кіраўнік Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра.
Удзельнік шматлікіх міжнародных літаратурных і драматургічных лабараторый.
Намінант Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі-2018.
Сярод рэжысёрскіх прац:
Спектакль «Метад» (Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр) — лаўрэат V Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія Беларусі-2018» у намінацыі «Найлепшы спектакль тэатра драмы малой формы».
Спектакль «Каралева прыгажосці» (Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр) адзначаны прызам у намінацыі «Найлепшы жаночы акцёрскі дуэт» (лаўрэаты — Валерыя Лагута і Галіна Анчышкіна) XV Міжнароднага тэатральнага фестывалю жаночай творчасці імя Марыі Занькавецкай-2019 (г. Нежын, Украіна), а таксама прызам у намінацыі «Найлепшая жоночая роля» (лаўрэаты — Валерыя Лагута і Галіна Анчышкіна) XIV Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва «Славянскія тэатральныя сустрэчы-2019» (г. Гомель, Беларусь).
Спектакль «Вырадак» (Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр) — пераможца ў намінацыі «Найлепшы тэатральны праект па сацыяльнай праблеме» VII Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Смаленскі каўчэг-2020» (г. Смаленск, Расія), а артыстка Галіна Анчышкіна стала лаўрэатам у намінацыі «За выканальніцкае майстэрства» за ролю Шэфлера.